Пятница, 19.06.2026, 11:30Приветствую Вас Гость | RSS
Мой сайт
Меню сайта
Категории раздела
Сочинения по белорусской литературе [10]
Рефераты и биографии по русскому языку [0]
Сочинения по белорусскому языку [1]
Сочинения по русской литературе [0]
Сочинения по русскому языку [0]
Рефераты и биографии по русской литературе [0]
Рефераты и биографии по белорусской литературе [8]
Рефераты и биографии по белорусскому языку [0]
Краткие содержания произведения [0]
Мини-чат
200
Мы подписаны на...
Игра seafight Все об игре сеафайт
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Каталог статей


Главная » Статьи

Всего материалов в каталоге: 19
Показано материалов: 1-10
Страницы: 1 2 »

Літаратурная спадчына Сімяона Полацкага.

Лiтаратурная спадчына славутага беларуска-рускага паэта, драматурга, асветнiка i фiлосафа Сiмяона Полацкага даволi разнастайная i непаўторная. Ён складаў оды, элегii, гiмны, казаннi, панегiрыкi, загадкi, эпiтафii, плачы, удзельнiчаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расiйскай Бiблii i напiсаннi праекта першай у Расii найвышэйшай навучальнай установы, паводле якой пазней была ўтворана Славяна-грэка-лацiнская акадэмiя. У царскiх харомах Сiмяон Полацкi адкрыў незалежную ад патрыярхавай цэнзуры друкарню, першай кнiгай якой стаў "Буквар языка славенскага, сиречь начало учения детем хотяшим учиттися чтению писаний". Наш зямляк стаяў ля вытокаў першага ў Расii тэатра, створанага ў 1672 г. пры двары Аляксея Мiхайлавiча. Адзiн з самых адукаваных людзей свайго часу, Сiмяон Полацкi лiчыў абавязкам несцi людзям веды ў лiтаратурных творах. Творы нашага славутага земляка прысвечаны розным рэлiгiйным святам, падзеям царкоўнага жыцця, роднай зямлi, яе гарадам (Полацку i Вiцебску) i святыням. Так, у элегii "Пралог да прападобнай мацi Ефрасiннi" паэт, услаўляючы асабiстыя заслугi ўнучкi Усяслава Чарадзея, разважае аб гiстарычным лёсе Айчыны, трывожыцца за яе будучыню. Творчасць паэта захоўвала традыцыi славянскай гiмнаграфii, i таму нямала хвалебных узнёслых радкоў прысвечана пэўным асобам, падзеям. Культ жа асобы маскоўскага цара ў творах набывае асаблiва манументальны характар. Паэт iдэалiзуе яго як абаронцу радзiмы, мудрага i справядлiвага дарадчыка. Творчасць Сiмяона Полацкага вызначаецца энцыклапедычнасцю, шырокiм ахопам падзей. У вершах уздымаюцца сацыяльна-фiласофскiя i гiстарычныя пытаннi, выкрываюцца заганы тагачаснага феадальнага грамадства, асуджаецца каставая iерархiя, выказваюцца адносiны да "праведных" i "няправедных" войнаў, да творчай дзейнасцi асобных мастакоў, прапагандуецца iдэя пашырэння асветы, культуры i навукi. У вершы "Глас последний ко господу Богу царя Алексея Михайловича" паэт ад iмя памерлага расiйскага цара разгортвае перад яго сынам-спадкаемцам вялiкую, грунтоўна прадуманую праграму дзяржаўнай, грамадскай i асветнiцкай дзейнасцi, уключаючы i выдавецкую справу. У Маскве Сiмяон Полацкi зрабiў вершаваны пераклад "Псалтыра". Ён прызначаўся для сямейнага чытання i быў упрыгожаны гравюрамi, што, безумоўна, спрыяла яго шырокаму распаўсюджанню. У 1678 г. Сiмяон Полацкi падрыхтаваў да друку два зборнiкi. У першым — "Рыфмалагiёне, або Вершаслове" — былi змешчаны ўзнёслыя вершы пра царскую сям'ю i яе акружэнне. Другi зборнiк — "Вертаград мнагацветны" — з'яўляўся на той час сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гiсторыi, антычнай мiфалогii, фiласофii, тэалогii, маралi i хрысцiянскай сiмволiцы. Сiмяон Полацкi з'яўляецца аўтарам двух п'ес — "Камедыi-прытчы пра блуднага сына" i трагедыi "Пра Навухаданосара цара...". У iх ён iмкнуўся асучаснiць евангельскiя творы, наблiзiць iх да рэальных падзей тагачаснага жыцця. Так, гiсторыя пакут i раскаяння блуднага сына выкарыстоўвалася з выхаваўчай мэтай: маладое пакаленне, пакорлiвае i паслухмянае, павiнна паважна ставiцца да старэйшых, iмкнуцца да пераемнасцi традыцый, да стварэння сацыяльнай гармонii ў грамадстве. Праз бiблейскi сюжэт пра жорсткага i ганарлiвага валадара-тырана старажытнай дзяржавы Навухаданосара аўтар спрабаваў сцвердзiць iдэю гуманнасцi, высакароднасцi, чалавекалюбства ў грамадстве. Навухаданосар пад уплывам знешнiх абставiн (выратавання трох юнакоў-iншадумцаў) мяняе свае адносiны да вернападданых, становiцца больш велiкадушным, гуманным. Лiтаратурная спадчына Сiмяона Полацкага адыграла вялiкую ролю ў станаўленнi беларускай паэзii i драматургii, развiццi iх жанраў i пашырэннi тэматычнай разнастайнасцi.

Сочинения по белорусской литературе | Просмотров: 2065 | Добавил: wiliam | Дата: 27.09.2011 | Комментарии (1)

Камедыя Андрэя Макаенка "Выбачайце, калi ласка!” Надзеннасць праблем, узнятых у творы.

Яркiм сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя "В. К. Л. " (1953). Сюжэтны канфлiкт камедыi будуецца на сутычцы прагрэсiуных адносiн да працы са спажывецкiмi i кар'ерысцкiмi. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якiя прыносяць у ахвяру дзяржауныя iнтарэсы. А. М. так пабудавау камедыю, што Калiберау, з'яуляючыся галоуным сатырычным персанажам, у той жа час не удзельнiчае нi у адной махiнацыi, нават адкрыта не падтрымлiвае яе арганiзатарау. Калiберау поунасцю нiдзе не выказвае свае думкi, але умее пыл у вочы пусцiць, каб аказацца у выгадным для сабе становiшчы, нават у размове з жонкай, калi яны гавараць пра адны i тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкi жонкi цi не; то паводзiць ен сабе з упаунаважаным, калi той прапануе разлiчыцца з хлебапастаукамi фальшывымi квiтанцыямi са спiртзавода. Мэта Калiберава — вярнуцца у Мiнск, але гэта можна зрабiць пры адной умове — набыушы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе iнтарэсамi дзяржавы. Каб зрабiць выгляд заклапочанага кiраунiка, К. прыкiдваецца хворым — камянi у печанi, i, нiбыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзiць на працу. Печкуроу i Моцкiн дапамагаюць К. пракласцi "дарогу да славы". Моцкiн ведае "сакрэты як выйсцi у перадавiкi". I адзiн з iх — як гэта зрабiць пры дапамозе фальшывых квiтанцiй. Правядзен ню гэтага "сякрэта” у жыццi вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка i дырэктар спiртзавода Печкуроу. У Моцкiна i Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць цiха, спакойна, у дастатку. Моцкiна не цiкавяць дзяржауныя iнтарэсы i дабрабыт калгаснiкау, яму важна заняць пасаду дырэктара базы. Ен увесь да паслуг начальства i клянецца рабiць так, як скажа начальства. Але ен падхалiмнiчае да таго часу, пакуль яму выгадна, а калi адчувае небяспеку, то гатовы звалiць усю бяду са сваей галавы на чужую. Драматург паказвае, што дзейнасць К. была б немагчымай без падтрымкi М. i П., усей гэтай "кампанii", дзе рука руку мые. Яны глядзяць на сваю службу як на сродак уласнага узбагачэння: кожны цягне усе, што можа: П. — спiрт, М. — аферысцкiя iдэi. I зусiм было б добра, усе б жылi у згодзе, каб не правалiлася справа, пасля чаго яны пачынаюць ускладаць вiну адзiн на аднаго. Поунае самавыкрыцце наступае у фiнале твора. Драматург выкрывае дэмагогiю, бюракратычныя метады кiраунiцтва, якiя ствараюць атмасферу баязлiвасцi i няупэуненасцi, параджаюць такiх кiраунiкоу як Г., баязлiуца, якi не можа даць адпор, i такога тыповага кiраунiка, як К., што прыкрываецца клопатамi аб дзяржауных iнтарэсах, а на практыцы кiруецца кар'ерысцкiмi метадамi. Носьбiтамi станоучага выступаюць у камедыi брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатау, настаунiца Наташа Гарошка.

Спектакль па п'есе "В. К. Л." паставiлi 125 тэатрау былога Сав. Саюза, а таксама тэатры Польшчы i Балгарыi. Сiльнiкаў — у тэатры iмя Я.Купалы.

Сочинения по белорусской литературе | Просмотров: 1315 | Добавил: wiliam | Дата: 12.09.2011 | Комментарии (0)

Нядоўгiм, але творча насычаным было жыццё Янкi Лучыны. Пiсаць ён пачаў рана, яшчэ ў дзевяцiгадовым узросце, у час навучання ў прыватным пансiёне. Першы верш, "Не дзеля славы ...", напiсаны па-руску, носiць дэкларатыўны характар. Аўтар гаворыць, што ўсё жыццё ён будзе служыць "стране глухой, забитой, где мрак невежества царит, в лачуге где, соломой крытой, мужик печально дни влачит." Аб паэтычных i эстэтычных прыярытэтах Я. Лучыны можна меркаваць па яго перакладах з польскай мовы, у прыватнасцi, па перакладзе верша Ул. Сыракомлi "Не я пяю — народ божы...". Пiсьменнiк адкрыта заяўляе, што сваёй творчасцю ён выказвае спрадвечныя мары i спадзяваннi народа, што яго творчасць — гэта голас цёмнага i прыгнечанага народа:

З iм я злiўся з добрай волi,
Чы то ў долi, чы ў нядолi,
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асiна, грудзь трасецца.

Творчасць Я. Лучыны на трох мовах выконвала ролю своеасаблiвай пасярэднiцы ў польска-рускiм лiтаратурным дыялогу, адлюстроўвала розныя аспекты беларускай рэчаiснасцi канца 19-га ст. Калi ў польска- i рускамоўных вершах паэт застаецца традыцыяналiстам, то ў сваёй беларускамоўнай творчасцi ён з'ўляецца наватарам. Адметнасць беларускiх вершаў Я. Лучыны ў тым, што яны ўяўляюць сабою вынiк удалага перапляцення рэалiстычнага i рамантычнага пачаткаў. I гэта невыпадкова, бо напрыканцы 19-га ст. у рускай лiтаратуры была моцнай рэалiстычная, а ў польскай — рамантычная плынi. У беларускай жа лiтаратуры Я. Лучына заслужана лiчыцца пачынальнiкам фiласофскай лiрыкi. Беларускiя вершы Я. Лучыны выйшлi асобным зборнiкам ("Вязанка", 1903) ужо пасля яго смерцi. Тэматыка творчасцi пiсьменнiка не вызначаецца асаблiвай шырынёй: гэта пераважна жыццё беларускай вёскi. Галоўным героем звычайна з'яўляецца просты селянiн — найбольш варты, на думку аўтара, прадстаўнiк роднай зямлi i носьбiт высокiх маральных якасцей. З асаблiвай любоўю i лiрызмам пiша пра яго паэт у вершы "Што думае Янка, везучы дровы ў горад". Аўтар па-мастацку тонка i выверана перадае трывожны ўнутраны стан героя, яго перажываннi за свой лёс i крыўду на жыццё, у якiм "усюды песнi i гулянкi", адзiн толькi ён вымушаны ехаць прадаваць дровы ў горад, каб купiць трохi жыта. Рамантызм Я. Лучыны, спалучаны з рэалiстычным адлюстраваннем жыцця, надае значную адметнасць, у параўнаннi з польскамоўнай спадчынай, такiм яго беларускiм вершам, як "Сiвер","Вясна" i "Роднай старонцы". Жыццё сялян параўноўваецца ў гэтых творах з лютай зiмой, якая нiяк не хоча саступаць месца вясне. Так, звяртаючыся да сiверу, галоўны герой верша ўсклiкае:

Хоць бы раз без цябе зарунець бы палям,
Хоць бы раз у свой час адышла бы зiма!
Ўстрапянуўся бы дух ў чалавечай грудзi,
Дый забылi бы мы мора смутку дый слёз...

Такiм чынам, перамены да лепшага звязваюцца з надыходам вясны, — якая асацыiруецца са светлай зарой, пасля ўзыходу якое селянiна спаткае шчаслiвая доля. Паэт непахiсна верыць у надыход такога часу. Аб гэтым сведчыць i яго прасякнуты аптымiзмам верш "Роднай старонцы": I будуць жыцi дзеткi патомныя Добраю доляй — доляй шчаслiваю. Я. Лучына не прызнаваў капiталiстычных адносiн у грамадстве, але верыў, тым не менш, у тэхнiчны прагрэс, народжаны капiталiзмам. Не прымаў паэт таксама i спажывецкiх настрояў у адносiнах да прыроды. Таму цалкам заканамерным было з'яўленне польскамоўнай паэмы Я. Лучыны "Паляўнiчыя замалёўкi". Галоўны герой паэмы, Грышка, "дзiця прыроды вольнага Палесся" жыве ў гармонii з прыродай i людзьмi, таму ён балюча ўспрымае iдэю аб пракладцы чыгункi праз запаветныя лясы. Паэма, у якой паказаны жыццё i побыт леснiковай сям'i, з'явiлася своеасаблiвым прадвесцем "Новай зямлi" Я. Коласа. Я. Лучына не толькi паэт, але i аўтар двух нарысаў, драматычнага абразка i шматлiкiх перакладаў твораў Ул. Сыракомлi, М. Някрасава, Г. Гейне, Гамера. Яго творчасць адыграла значную ролю ў паглыбленнi лiрызму нацыянальнай паэзii, яе гуманiстычнага пафасу i аптымiстычнага погляду ў будучыню.


Пiсьменнiк-прапаведнiк, выдатны майстар аратарскай прозы, царкоўны дзеяч XII ст. Кiрыла Тураўскi быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў Святое Пiсанне, класiчную вiзантыйскую рыторыку i паэтыку, валодаў многiмi мовамi. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабiлi iмя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосцi. У творчай спадчыне асветнiка - аповесцi, малiтвы, "словы", павучаннi, пасланнi, каноны, якiя вызначаюцца ўзнёсласцю, лiрызмам, эмацыянальна вытанчанай мовай. Да нашых дзён захавалася 8 "слоў"- пропаведзей ("Слова на свята Вялiкдзень", "Слова на вербнiцу", "Слова на ўшэсце" i iнш.), некалькi аповесцей-прытчаў i казанняў ("Прытча пра чалавечую душу i цела", "Аповесць пра беларызца i манаства", "Казанне пра чарнарызскi чын"), два каноны, каля трох дзесяткаў вершаў i малiтваў. У творах К. Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-фiласофскiя i грамадска-этычныя погляды пiсьменнiка, тлумачыцца сiмволiка многiх бiблейскiх кнiг, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласцi суайчыннiкаў. Праз бiблейскi змест прасочваюцца думкi не толькi аб радасцях чалавечага жыцця, харастве навакольнай прыроды, аўтар таксама задумваецца аб недахопах дзяржаўнага ладу. К. Тураўскi праяўляў асаблiвы клопат пра духоўную дасканаласць суайчыннiкаў. У "Прытчы пра чалавечую душу i цела" (цi "Слове пра сляпога i кульгавага") пiсьменнiк выкарыстоўвае ў якасцi сюжэта евангельскае апавяданне пра руплiвага гаспадара. Пасадзiўшы вiнаград, ён паставiў ля варот двух вартаўнiкоў: сляпога i кульгавага. "Калi хто з маiх ворагаў захоча абакрасцi вiнаграднiк, то кульгавы ўбачыць, а сляпы пачуе. Калi ж хто-небудзь з iх захоча ўвайсцi ў вiнаграднiк, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсцi ўсярэдзiну; сляпы ж, калi i ўвойдзе, то, заблудзiўшыся, у прорве разаб'ецца", - так разважае гаспадар. На самой справе ўсё адбылося iнакш. Сляпы i кульгавы, аб'яднаўшы свае сiлы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапiлi ў сад i прысвоiлi чужое дабро. Гаспадар, даведаўшыся пра здзейсненае, загадаў прагнаць "злачынцаў". К. Тураўскi ў вобразе сляпога паказаў чалавечую душу, у вобразе кульгавага - цела. Гаспадар - Бог, стваральнiк свету - карае сляпога i кульгавага, выганяючы iх з саду. Гэтым самым аўтар сцвярджае думку аб адказнасцi чалавека перад Богам i пакараннi за грахi. Высокамастацкiя аратарскiя творы К. Тураўскага склалi залаты фонд старажытнай лiтаратуры. Яны на працягу многiх стагоддзяў карысталiся вялiкай папулярнасцю, памнажалiся i разыходзiлiся ў сотнях рукапiсных спiсаў. Менавiта пагэтаму нашы продкi называлi асветнiка Златавустам, параўноўваючы яго са славутым аратарам i майстрам красамоўства IV ст. н. э.

Творчы шлях Яна Чачота, сябра вядомага паэта Адама Мiцкевiча, даволi складаны. У час навучання ў Вiленскiм унiверсiтэце ўступiў у тайнае студэнцкае таварыства фiламатаў (фiламаты садзейнiчалi ўсеагульнай "асвеце", вывучэнню гiсторыi роднага краю, вусна-паэтычнай народнай творчасцi), дзе з'яўляўся кiраўнiком лiтаратурнага аддзела. Пасля выкрыцця царскiм урадам студэнцкiх згуртаванняў быў зняволены ў Вiленскую турму, а потым сасланы на Урал у крэпасць Кiзiл. Вярнуўшыся на радзiму ў 1833 годзе, пачаў займацца збiраннем фальклорных матэрыялаў, якiя былi выдадзены ў шасцi фальклорных зборнiках "Сялянскiя песенькi". Першыя беларускiя творы Яна Чачота непасрэдна звязаны з дзейнасцю студэнцкага таварыства фiламатаў i па форме нагадваюць iмянныя вiтаннi. Яны былi прысвечаны сябрам Ю. Яжоўскаму, Д. Хлявiнскаму, А. Мiцкевiчу, Ф. Малеўскаму i iнш. ("Да пакiньце ж горла драць", "Iмянiннае павiншаванне", "Едзеш, мiленькi Адам") i складзены па ўзоры беларускiх народных песень i iх вобразна-выяўленчых сродкаў Вялiкай папулярнасцю сярод фiламатаў карысталiся песнi "Што старыя за вар'яты", "Прэч, прэч, сум, нудоты", напiсаныя па матывах папулярных у тыя часы народных песень i, як правiла, сцвярджаючыя вольналюбiвыя настроi моладзi. Фалькларыстычныя мастацкiя прынцыпы аказалi вялiкi ўплыў i на польскамоўныя балады Я. Чачота "Наваградскi замак", "Свiцязь", "Бекеш", "Узногi", у якiх спалучылiся элементы рамантызму i сентыменталiзму. Другi перыяд творчасцi Я. Чачота (пасля вяртання з ссылкi) характарызуецца пiльнай увагай паэта-фалькларыста да беларускай народнай песеннай творчасцi. На працягу прыкладна 10 гадоў ён сабраў i выдаў у Вiльнi 6 кнiг "сялянскiх песенак" (тры з iх перакладзены на польскую мову, а астатнiя апублiкаваны ў арыгiнале, на беларускай мове). Побач з народнымi песнямi ў кнiгах змяшчалiся прыказкi, прымаўкi, фразеалагiзмы, уласныя вершы аўтара. У гэтых творах паэт з павагай пiсаў пра беларускую мову i яе носьбiтаў — сялян. Так, у прадмове да кнiгi "Сялянскiя песенькi з-над Нёмана" даследчык зазначае: "Сяляне нашы, люд добры, лагодны, працавiты, справядлiвы, павiнны абуджаць у нас самыя прыхiльныя да сябе пачуццi. З iмi можам быць шчаслiвыя. За працу iх рук аддаючы iмi працу розуму i нашай асветы, можам памножыць агульнае дабро. Не думайма, каб i ад iх мы не маглi чаму навучыцца. Многаму навучымся, вывучаючы iх становiшча i нораў: знойдзем у iх паданнi, казкi, легенды, i найбагацейшым будзе жнiво песенак, якiя дазваляюць спазнаць iх пяшчотныя, прыгожыя, тонкiя нават i глыбокiя пачуццi". У беларускiх вершах "Да мiлых мужычкоў", "Покулы сонца ўзыдзе", "Плакала бяроза ды гаварыла", "Нашто нам дым выядае вочкi", "Быў я колiсь кавалём" паэт адстойваў iнтарэсы сялян, iмкнуўся прымiрыць iх з панамi, выказваўся за маральнае ўдасканальванне чалавека працы. Асноўную прычыну цяжкага жыцця селянiна Я. Чачот бачыў у абыякавых адносiнах да яго пана, у нядобрым i злым аканоме. I таму ён заклiкаў:

Пане ты наш, пане!
Будзь жанам ласкавы,
Не дай аканома,
Што асцёбаць жвавы.

У змаганнi за гуманiстычныя адносiны да чалавека працы, жаданнi палепшыць яго долю, сцвярджэннi iдэi грамадзянскай роўнасцi сялян i паноў, у iмкненнi зацiкавiць пануючыя класы жыццём сялянства, а таксама маральна-этычнай змястоўнасцю i эстэтычнай каштоўнасцю народных песень вызначаецца асветнiцкая i дэмакратычная значнасць дзейнасцi Я. Чачота. Творы паэта на беларускай мове, як справядлiва зазначае К. Цвiрка, — яскравае сведчанне "нараджэння новай беларускай лiтаратуры i адначасова нацыянальнага адраджэння аднаго з самабытных i вялiкiх народаў".


Паэзiя Аркадзя Куляшова, яе тэматыка, публiцыстычная накiраванасць, фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.

Нарадзiуся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвiчы Касцюковiцкага раена на Магiлушчыне. Бацькi былi настаунiкамi. Рана абудзiлася у хлапчука цiкавасць да лiтаратуры i пачался дружба з кнiгаю. Асаблiвай увагай, любоую i прызнаннем карысталiся Пушкiн i Лермантау. Паэма Лермантава "Мцырi” дапамагла зразумець вялiкую чарадзейную сiлу мастацкага слова. У 1926г Клiмавiцкая акруговая газета "Наш працаунiк” друкуе першы верш А. К. А праз год газета "Магiлеускi селянiн” змяшчае каля дзясятка яго вершау, а адзiн трапляе у газету "Беларуская веска. " У 1928г. пасля семiгодкi едзе вучыцца у Мсцiслаускi педтэхнiкум. Мсцiслау адыграу нямалую ролю у лiтарат. лесе. У 1929 г. едзе у Мiнск. У 1930г. выходзiць з друку першы сборнiк вершау "Росквiт зямлi". У пачатку наступнага года паэт заканчвае паэмы "Крыуда” — пра антынародны характар iмперiалiстычнай вайны, якая пачалася у год яго нараджэння. У 1931-1933гг. вучыцца на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. Выдаюцца новыя кнiгi з вершамi i паэмамi "Па песню, па сонца", "Медзi дождж", "Мы жывем на гранiцы". У 1940г. выйшла першя кнiга у перакладзе на рускую мову "Дубрава". Пачалася Вял. Айчын. вайна. Паэт дабрауся да Оршы. Працуе у газеце "Знамя Саветау". Пiша вершы — "Лiет з палону", "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках". У жнiунi i вераснi 1942 г. у цяжкiх франтавых умовах напiсау паэму "Сцяг брiгады". Вялiкiм здабыткам у бел. паэзiю увайшла пасляваен. творчасць. Паэмы "Новае рэчышча", "Толькi уперад", вершаваная аповесць "Грозная пушча", зборнiк "Камунiсты” i "Новая кнiга", пераклады творау Пушкiна, Лермантава, Ясенiна. А. К. двойчы удастоены Дзяржаун. прэмii СССР, у 1946г. за паэму "Сцяг брыгады", у 1949г. за "Новае рэчышча". У 1968 г. прысвоена званне народнага паэта БССР.

Пачанау А. К. з традыцыйных матывау прырода-апiсальнай лiрыкi. Паэту трэба было навучыцца пiсаць па-свойму, знайсцi адметную мастацкую манеру, выпрацаваць свой погляд на свет, падзеi, людзей. А. К. iмкнууся, каб яго верш быу "востры як штык” i "глыбо кi як плуг". Поспех А. К. прынеслi вершы пад назвай "Юнацкi свет” (1938-1940). З даваенных творау значны след у творчасцi пакiнулi паэмы "Баранау Васiль", "У зяленай дуброве". Першая услауляла мужнасць абаронцау свяшчэнных рубяжоу Радзiмы, другая расказала пра людзей калгаснай вескi, пра iх духоуны свет, мары. Найбольшы поспех прынесла паэма "Хлопцы апошняй вайны” (1940). А. К. паказвау сябе паэтам-наватарам. Ен шукау новыя мастацкiя сродкi. Верш "Мая Бесядзь” (1940) — паэт асэнсоувае свае месца у лiтаратуры, вызначае свае iдэйна-мастацкiя прынцыпы, ставiць задачы на будучае, выпрацоувае адметныя мастацкiя манеры. " Плыла, цалавалась хмарка з зямлей". Алегарычны вобраз хмары дае паставу гаварыць пра творчыя прынцыпы паэта. Асаблiва вершы падводзiлi вынiкi ранняй творчасцi паэта, вызначалi праграму на будучае, кiрунак далейшых пошукау. Песню А. К. ваен. гадоу не уявiш iнакшай, як у армейскiм шынялi, з поунай ваен. выкладкай. У вершах паэта ваен. пары "ранай крывавай родныя селы дымiлiся i гарады”. Верш "Балада аб 4 заложнiках", у якой расказваецца пра вялiкае гора адважнага партызанскага камандзiра Бацькi Мiная. Яго дзяцей, сястру фашысты узялi у якасцi заложнiкау. Эпiзод суровага франтавога жыцця, поунага небяспек i вялiкiх ахвяр, узнауляе А. К. у вершы "Пад брацкай магiлай” (1942). Пасля бою воiны хаваюць сваiх баявых таварышау.

У першыя пасляваенныя гады А. К. пiша пра аднауленне i будаунiцтва, як на руiны зноу вяртаецца жыцце. Паэт часцей звяртаецца да жанру балады, якая дае магчымасць рабiць вялiкiя фiласофскiя абагульненнi. Няма такой сiлы, якая магла б адолець чалавечую мару пра шчасце на зямлi — галоуная думка "Балады пра вока". А. К. адкрывае новыя магчымасцi сваей паэзii. Звяртаецца да верша публiцыстычнага. Пра што б нi пiсау А. К. — пра космас, далкiя планеты, пра лес жыцця на зямлi, пра падзеi вайны, ен зауседы паслядоуна адстойвае светапогляд савецкага чалавека, яго iдэйныя прынцыпы. Сярод яго творау нямала вершау, прысвечных тэме "аб месцы паэта у рабочым страi". " Спакойнага шчасця не зычу нiкому” (1960) — фiласофскае абагульненне пазiранняу паэта над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта важная пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, у новыя далi. А. К. многа сiл аддае мастацкаму перакладу. У перакладах выдадзены творы Шаучэнкi, Лермантава, Ясенiна, Пушкiна "Яугенiй Анегiн". Сваiмi перакладамi мацуе творчую садружнасць белар. лiтаратры з лiтаратурамi iншых народау. За пераклады кнiг А. К. прысуджана Дзяржаун. прэмiя БССР iмя Янкi Купалы.

Поспех А. К. прынес зборнiк вершау "Юнацкi свет” (1938-1940). У iм паэт глядзiць на свет вачыма сваiх маладых герояу. Яны працуюць, дружаць, думаюць пра будучыню. " Воблака", "Ельнiк", "Бюро даведак". У ранняй творчасi А. К. паустае чалавек з яго штодзеннымi клопатамi i пачуццямi, светлымi юнацкiмi парываннямi. Галоуны матыу зборнiка "Мы жывем на гранiце” — воiнская пiльнасць ва умовах вайны. Непераможны савецкi народ — iдэя паэмы "Хлопцы апошняй вайны” (1940). Творы, напiсаныя А. К. у гады Вялiкай Айчыннай вайны — паэма "Сцяг брыгады", "Прыгоды цымбал", вершы "Над брацкай магiлай", "Балада аб 4 заложнiках", "Лiст з палону” — належаць да лепшых узорау савецкай паэзii. Мужная непахiснасць, гарачы патрыятызм, душэуны боль за тых, хто трапiу у фаш. няволю — вось галоуныя тэмы гэтых творау. Верш "Мая Бесядзь". Пад iм стаiць дзве даты (1940-1946); быу раннi варыянт. Пазней паэт пераглядзеу тэкст. Гэты твор нечым дарагi аутару. Верш мае праграмнае значэнне. У iм паэт выказвае свае адносiны да творчасцi, да жыця, да свету. У аснову верша пакладзна на родная легенда пра Каню. У той час, як усе птушкi працавалi, адносiлi у бор выкапаную зямлю, Каня гуляла ды мыла iх здзекамi". Птушкi за гэта паслалi ей вечны праклен. Паэт ставiць сабе на месца птушак — настойчых, упартых, сцiплых. I працiстауляе сваю працу, свае iмкненнi праводзiнам "Аматарау легкай славы", якiя нагадваюць Каню з лягенды. Як i працавiтыя птушкi, ен не заспакоiцца, пакуль не закончыць пачатай справы, "будзе капаць рэчышча уласнай ракi". Не хоча пераацэньваць свае магчымасцi. Паэт прытрымлiваецца сваiх прынцыау. У гады В. А. вайны А. К. дасягнуу сапрауднай сталасцi. Паэт мае схiльнасць да жанру балады ("Балада аб 4 заложнiках", "Балада пра вока"). Цяжкiя выпарбаваннi, якiя выпалi на долю савецкiх людзей у гады В. А. вайны, паэт паказау у вершы "Над брацкай магiлай". Пахаванне забiтых савецкiх воiнау — галоуны змест верша. У вершы гучыць смутак, душэуны боль, глыбокае пачуцце мужч. гора. Чалавеч. перажываннi з'яуляюцца высоiмi грамадзянскiмi пачуцямi. Героем верша з'яуляецца воiн-беларус. Яго вачыма успрымаюцца падзеi. Цыкл вершау "Новая кнiга” А. К., напiсаных у 60-е вызначаецца фiласофскiм зместам. Роздум i шырокiя абагульненнi — характэрныя рысы лiрiкi гэтага часу У вершы "спакойнага шчасця не зычу нiко-

му” усяго 12 радкоу (1961). Гэта верш-споведзь. Паэт не прымае спакойнага шчасця, якiм жыве абывацель. Свой погляд паэт высказвае у пачатку верша, дае абагульненнi пазiранняу над сэнсам жыцця. У вершы раскрыта пазiцыя чалавека-стваральнiка, якi зауседы iмкнецца наперад, каб дасягнуць мэты, трэба актыуна змагацца за яе; шчасце не прыходзiць само. У вершы "Я хаце абавязаны прапiскай” (1963) — тут словам цесна, а думкам прасторна. I страфа пабудавана на канкрэтных дэталях быту. Перад чытачом праходзiць маленства лiрычнага героя, "рэчы, што акружалi яго” Калыска, лыжка, глiняная мiска – усе гэта роднае i блiзкае. Пачатак верша гучыць як сыноуняя удзячнасць роднаму куту. Але вось пачалася вайна. Для лiрычн. героя надыходзiць момант падцвердзiць сваю вернасць i адданасць мацi, народу, Радзiме. Бiягра фiя аднаго чалавека улiваецца у бiяграфiю усяго народа. Апошняя страфа верша — адкрыты публiц. зварот ад iмя былога воiна.

Сочинения по белорусской литературе | Просмотров: 2337 | Добавил: wiliam | Дата: 21.03.2011 | Комментарии (0)

Творчасць Аркаддзя Куляшова

Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме « Далека да акіяна » А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:

Токам і адрынаю,
Правай палавінаю,
Кухняю гаротнаю,
Скрухай калаўротнаю
На краю сяла, —
Чым ты толькі, родная
Хата, не была?

Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка – вялікай дзіцячай уцехі.
Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г. набыла, аднак, сваю адметнасць:

А сягоння ў змрочную
Хаты цішыню
Хлынулі святочныя
Гукі ўпершыню.
Не паны заехалі
З песняй, — не ўпару, —
З музыкай, як некалі,
У госці к карчмару.
Не!.. Гуртка мастацкага
Тут вячрні збор –
Скокі заліхвацкія,
Самадзейны хор.

У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах стала своеасаблівым клубам – культурным цэнтрам мястэчка.
Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем. Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета « Наш працаўнік » надрукавала яго верш « Ты мой брат ». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання « Маладняк ». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі паэтамі.

З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда».

Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. « Усе часцей і часцей,— пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,— звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма « Краіна Муравія» А. Твардоўскага. « Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору », — так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму « Варшаўскі шлях », у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня « У зяленай дуброве », аб'яднаныя ў цыкл « Юнацкі свет ».

А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў « горкі шлях » да Оршы, а ў Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце « Знамя Советов ». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай дывізіі « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта ўжо чыталася ў палках і на батарэях » — так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў Аркадзя Куляшова.

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » — кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў «Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».

Сочинения по белорусской литературе | Просмотров: 3176 | Добавил: wiliam | Дата: 21.03.2011 | Комментарии (0)

Паэма Аркаддзя Куляшова «Сцяг брыгады»

Задума напісаць твор пра франтавую вер-насць салдат баявому сцягу ўзнікла ў Арка-дзя Куляшова летам тысяча дзевяцьсот сорак другога года. Гэта тэма так захапіла паэта, што ён адразу пачаў працаваць над паэмай. Пісаць даводзілася ў цяжкіх умовах: пад гул артыле-рыйскай кананады, пад разрывы бомб, у часы рэдкіх і кароткіх перапынкаў, калі заціхалі варожыя стрэлы, бо аўтар у гэты час і сам пры-маў непасрэдны ўдзел у франтавым жыцці. Аднак, як бы там ні было, але ўжо праз два месяцы пасля пачатку работы тэма, што хва-лявала Куляшова, увасобілася ў паэме «Сцяг брыгады».

Галоўнымі героямі паэмы з'яўляюцца Алесь Рыбка, наводчык Мікіта Ворчык і камісар За-рудны, якога яны — Алесь Рыбка і Ворчык — вынеслі цяжка параненага з поля бою. Уся ас-татняя брыгада палягла ў баі.
Як самае дарагое выносіць з поля бою Алесь Рыбка і сцяг загінуўшай брыгады — «чэсць забітых усіх...»

Трэба сцяг рагпаваць,
Сцяг на глум і на здзек не пакіну.

Доўга неслі Рыбка і Ворчык на шынялі свай-го камандзіра, і як ні цяжка ім было, у іх ні на хвіліну не ўзнікала жаданне аблегчыць сабе ношу. Кожны разумеў, што гэта яго святы аба-вязак.

Так дайшлі Алесь з Мікітам да хаты лесніка. Стары, выправіўшы дзяцей на вайну, сам ужо не ў тых гадах, каб быць воінам, з трывогай за дзяцей, сваіх і чужых, удвух з жонкаю жыў сярод лесу.

У эпізодзе з лесніком, як, бадай, ні ў якім іншым, аўтар падкрэслівае чуласць, далікатнасць сваіх герояў, іх гатоўнасць раздзяліць чужое гора. Як ні хацелася ім запытацца ў старога пра яго дзяцей, ніхто з іх рабіць гзтага не стаў, баючы-ся насыпаць солі на свежую рану, калі раптам каторы з сыноў загінуў.

Тым жа адказвалі воінам і старыя. На пра-цягу ўсяго таго часу, што правялі франтавікі ў іх, чакаючы, пакуль паправіцца іх камандзір. ні гаспадар, ні яго жонка не запыталіся, хто яны, адкуль і куды ідуць. Больш таго, аднесліся да іх, як да родных.

Калі Заруднаму стала лягчэй, трое воінаў рушылі далей. Ім не цярпелася дайсці да штаба і перадаць сцяг. Тады брыгаду не будуць лічыць загінуўшай, і яны змогуць пад гэтым жа сцягам зноў выступіць на барацьбу з фашыстамі. Свой абавязак перад забітымі сябрамі яны выканаюць. Як ні зябка Алесю Рыбку ісці, як ні балюча ад думкі, што іх усяго трое, але тое, што ў яго ватоўцы зашыты сцяг, грэе воіну душу. Ад-нак ненадоўга: былы наводчык Мікіта Ворчык, паверыўшы варожай прапагандзе, што немцы дайшлі ўжо да Урала, употайкі пакідае сяб-роў. Мала таго, ён забраў з сабою ватоўку, у якой быў зашыты сцяг брыгады.

Толькі цяпер Зарудны і Алесь Рыбка зразумелі, чаму, праходзячы недалёка ад тых мясцін, адкуль родам Ворчык, і дзе засталася яго сям'я, іх паплечнік чамусьці марудзіў. Ні хвіліны не раздумваючы, байцы накіроўваюцца на пошукі Мікіты. I не так Мікіты, як ватоўкі, у якой зашыты сцяг.

Ворчык быў сапраўды дома. Змучаны ўбача-ным, перажытым, ён захацеў знайсці спакой побач з жонкай і дзецьмі. Але дома яго чакала яшчэ большае гора. Сцяг Мікіта захапіў вы-падкова, зусім не маючы намеру аднаму занесці ў штаб ці адкупіцца ім ад немцаў. Зразумела, Ворчык вінаваты перад сваімі таварышамі: і перад мёртвымі, і перад жывымі. Учынак яго нельга пахваліць. Больш таго, ён заслугоўвае нараканняў. Аднак, на маю думку, Алесь Рыб-ка і камісар Зарудны вынеслі Ворчыку занадта жорсткі прыгавор. Па-першае, таму, што ў Вор-чыкавай маладушнасці вінаваты яго характар, не такі цвёрды, як у яго паплечнікаў. Па-другое, чыніць самасуд не мае права ніхто. Тым больш, што дзеянне адбывалася не на перада-вой, дзе, калі не заб'еш ты, — заб'юць цябе. Па-трэцяе, Ворчык за свой ганебны ўчынак ужо пакараны Богам: жонка не дачакалася яго.

Што датычыцца аўтарскай задумы ўславіць вернасць салдат баявому сцягу, то, мне здаец-ца, ідэя гэта прагучала ў творы ў поўную сілу.

Сочинения по белорусской литературе | Просмотров: 1451 | Добавил: wiliam | Дата: 21.03.2011 | Комментарии (0)

Камедыя Андрэя Макаенка "Выбачайце, калi ласка!” Надзеннасць праблем, узнятых у творы.

Яркiм сведчаннем творчага росту А. М. стала сатырычная камедыя "В. К. Л. " (1953). Сюжэтны канфлiкт камедыi будуецца на сутычцы прагрэсiуных адносiн да працы са спажывецкiмi i кар'ерысцкiмi. Драматург выкрывае нядобрасумленных людзей, якiя прыносяць у ахвяру дзяржауныя iнтарэсы. А. М. так пабудавау камедыю, што Калiберау, з'яуляючыся галоуным сатырычным персанажам, у той жа час не удзельнiчае нi у адной махiнацыi, нават адкрыта не падтрымлiвае яе арганiзатарау. Калiберау поунасцю нiдзе не выказвае свае думкi, але умее пыл у вочы пусцiць, каб аказацца у выгадным для сабе становiшчы, нават у размове з жонкай, калi яны гавараць пра адны i тыя ж рэчы, нельга зразумець, разумее ён думкi жонкi цi не; то паводзiць ен сабе з упаунаважаным, калi той прапануе разлiчыцца з хлебапастаукамi фальшывымi квiтанцыямi са спiртзавода. Мэта Калiберава — вярнуцца у Мiнск, але гэта можна зрабiць пры адной умове — набыушы славу. Для здзяйснення сваей задумы, ен ахвяруе iнтарэсамi дзяржавы. Каб зрабiць выгляд заклапочанага кiраунiка, К. прыкiдваецца хворым — камянi у печанi, i, нiбыта перамагаючы хваробу, кожны дзень ходзiць на працу. Печкуроу i Моцкiн дапамагаюць К. пракласцi "дарогу да славы". Моцкiн ведае "сакрэты як выйсцi у перадавiкi". I адзiн з iх — як гэта зрабiць пры дапамозе фальшывых квiтанцiй. Правядзен ню гэтага "сякрэта” у жыццi вымушаны дапамагаць старшыня калгаса Гарошка i дырэктар спiртзавода Печкуроу. У Моцкiна i Печкурова свае погляды на жыцце, яны хочуць жыць цiха, спакойна, у дастатку. Моцкiна не цiкавяць дзяржауныя iнтарэсы i дабрабыт калгаснiкау, яму важна заняць пасаду дырэктара базы. Ен увесь да паслуг начальства i клянецца рабiць так, як скажа начальства. Але ен падхалiмнiчае да таго часу, пакуль яму выгадна, а калi адчувае небяспеку, то гатовы звалiць усю бяду са сваей галавы на чужую. Драматург паказвае, што дзейнасць К. была б немагчымай без падтрымкi М. i П., усей гэтай "кампанii", дзе рука руку мые. Яны глядзяць на сваю службу як на сродак уласнага узбагачэння: кожны цягне усе, што можа: П. — спiрт, М. — аферысцкiя iдэi. I зусiм было б добра, усе б жылi у згодзе, каб не правалiлася справа, пасля чаго яны пачынаюць ускладаць вiну адзiн на аднаго. Поунае самавыкрыцце наступае у фiнале твора. Драматург выкрывае дэмагогiю, бюракратычныя метады кiраунiцтва, якiя ствараюць атмасферу баязлiвасцi i няупэуненасцi, параджаюць такiх кiраунiкоу як Г., баязлiуца, якi не можа даць адпор, i такога тыповага кiраунiка, як К., што прыкрываецца клопатамi аб дзяржауных iнтарэсах, а на практыцы кiруецца кар'ерысцкiмi метадамi. Носьбiтамi станоучага выступаюць у камедыi брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатау, настаунiца Наташа Гарошка.

Спектакль па п'есе "В. К. Л." паставiлi 125 тэатрау былога Сав. Саюза, а таксама тэатры Польшчы i Балгарыi. Сiльнiкаў — у тэатры iмя Я.Купалы.

Сочинения по белорусской литературе | Просмотров: 1252 | Добавил: wiliam | Дата: 21.03.2011 | Комментарии (0)

Камедыя Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!»

Сатырычная камедыя «Выбачайце, калі ласка!» была напісана аўтарам у тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят трэцім годзе. Гэта быў вельмі складаны і цяжкі час для жыхароў вёскі. Многа вяскоўцаў загінула на вайне, а тым, што засталіся, неабходна было падымаць сельскую гаспадарку. Людзі працавалі з раніцы да вечара, а атрымлівалі за гэта часцей толькі працадні. Нягледзячы на гэта, былі ў той час, як, дарэчы, і сёння, такія людзі, што на цяжкасцях іншых рабілі сабе кар'еру, даслужваліся да высокіх чыноў. Праблемы калгаснікаў такіх кіраўнікоў мала хвалявалі, галоўным для іх была асабістая выгада. Андрэй Макаёнак быў знаёмы з некаторымі такімі кіраўнікамі. Іх праца і паводзіны выклікалі ў аўтара абурэнне. Такіх кіраўнікоў-кар'ерыстаў ён і выкрыў у сваёй камедыі «Выбачайце, калі ласка!»

Галоўны персанаж камедыі — Калібераў. Гэты чалавек узначальвае райвыканкам і валодае ўсёй паўнатой улады ў раёне. Ён любіць казыраць словамі: «У маім раёне я за ўсё адказваю». Метад яго працы — пагрозы і грубае запалохванне падначаленых. Калібераў раней працаваў у Мінску, займаў высокую пасаду, але правініўся, і не адзін раз. За гэта яго адправілі ў раён. I ў раёне Калібераву таксама паспелі зрабіць заўвагу за дрэнныя адносіны да працы. Таму яму спешна трэба было падняць сябе ў вачах начальства. Ён дабіваецца гэтага любой цаной: падманам, махлярствам, і пры гэтым выдае сябе за прынцыповага чалавека. Атрымліваецца гэта ў Каліберава так спрытна, што нават Ганна не можа адразу раскусіць яго.

Можа, Калібераў і не быў бы такім шкодным, каб побач з ім не працаваў Моцкін, хітрун і махінатар, які толькі тым і займаецца, што правакуе ўсіх на падман. Зразумела, не ўсякага чалавека можна справакаваць, аднак і сярод сумленных сустракаюцца слабыя па характары людзі, якім цяжка супрацьстаяць Моцкіну. Так трапіўся на вудачку Моцкіна старшыня калгаса Гарошка.

Шкада Гарошку: яму даводзіцца дагаджаць і Калібераву, і яго хітрай і пранырлівай жонцы, і іншым раённым начальнікам. Гарошка спачувае і калгаснікам, яму шкада і насеннага зерня, але супрацьстаяць пагрозам Каліберава ён не можа. Акрамя таго, лёгка трапляецца на вудачку да Моцкіна.

Станоўчым і вельмі прывабным персанажам у камедыі з'яўляецца Ганна Чыхнюк. Гэта радавая калгасніца, маці дваіх дзяцей, прычым гадуе іх адна. Ганна, як ніхто, клапоціцца пра калгас. За калгасныя слравы перажывае, як за свае асабістыя. Бачачы несправядлівасць, Ганна не маўчыць, за збожжа, якое самаручна выгадавала, змагаецца да канца. У вобразе гэтай жанчыны А. Макаёнак паказаў сумленную, працавітую, праўдзівую беларускую жанчыну.

Махінацыя Каліберава і Моцкіна была выкрыта. Аднак колькі такіх махінацый заставалася і застаецца нявыяўленымі, колькі кар'ерыстаў спакойна сядзелі і сядзяць на высокіх пасадах, выкарыстоўваючы чужую працу?..

Сочинения по белорусской литературе | Просмотров: 1466 | Добавил: wiliam | Дата: 21.03.2011 | Комментарии (0)

1-10 11-19
Форма входа
Поиск
Поделись ссылкой!